Члены ваенна-патрыятычнага клуба «Юныя сябры пагранічнікаў» прынялі ўдзел у Мітынгу, прысвечаным правядзенню Эстафеты ў гонар 105 гадавіны пагранічнай службы Беларусі
16.05.2023 члены ваенна-патрыятычнага клуба «Юныя сябры пагранічнікаў» прынялі ўдзел у Мітынгу, прысвечаным правядзенню Эстафеты ў гонар 105 гадавіны пагранічнай службы Беларусі.
Напярэдадні 105-годдзя пагранічнай службы Беларусі стартавала 7-ая Эстафета ўздоўж Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Група Дзяржаўнага пагранічнага камітэта на чале з палкоўнікам Пекарам Андрэем Аляксандравічам прайшла ўздоўж нашай граніцы па ўчастках Полацкага пагранічнага атрада і Смаргонскай пагранічнай групы, падраздзяленняў Лідскага пагранічнага атрада, які дыслацыруецца ў Іўеўскім, Лідскім і Воранаўскім раёнах. Сёння ўдзельнікі Эстафеты прыбылі на пагранічную заставу «Забалаць».
Як адзначыў у сваім выступленні старшы эстафетнай групы, начальнік аддзела арганізацыі псіхалагічнай работы Упраўлення ідэалагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага Камітэта палкоўнік Пекар А.А., акцыя-эстафета прымеркавана да значных падзей гісторыі дзяржавы і пагранслужбы краіны.
На Мітынгу прысутнічалі намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі Лідскага пагранатрада Юфа В.У., пратаіерэй айцец Сергій, настаяцель вайсковага храма прыпадобнага Сергія Раданежскага, былі запрошаны старшыня Забалацкага сельскага савета Радзівон А.С. і старшыня Гіркаўскага сельскага савета Хшаноўская С.С.
Для моладзі і гасцей была арганізавана выстава аружжа і экскурсія па пагранзаставе.