
Школьны музей запрашае гасцей
Школьны музей запрашае гасцей
Патрыятычнае выхаванне – асноўны накірунак у арганізацыі мерапрыемстваў на восеньскіх канікулах для вучняў. На працягу тыдня школьны музей баявой славы прымае розных гасцей. Гэта не толькі вучні і настаўнікі Воранаўскага раёна, але і наведваюць і з суседніх раёнаў.
Так 3 лістапада ў школьным музеі пабывалі вучні 1 класа ДУА “Радунская СШ” і 8 класа ДУА “Сярэдняя школа г. Ліда №17”.
Калі вас цікавяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, звесткі аб генацыдзе беларускага народу, мы вас запрашаем у школьны музей баявой славы.
Загадчык музея Юшко Ганна Уладзіславаўна разам з удзельнікамі патрыятычнага клубу “Пошук” будуць рады вас вітаць.

