
Экалагічнае асарці “Гэта Зямля – і твая, і мая”
Экалагічная культура – аснова для фарміравання адказных грамадзянскіх паводзін навучэнцаў. У рамках экалагічнага тыдня ў Канвелішскай сярэдняй школе запланаваны рознабаковыя мерапрыемствы і акцыі, задачы якіх – навучыць дзяцей быць ашчаднымі і беражлівымі, жыць у згодзе з прыродай. Вучні 1, 2 класаў актуалізавалі правілы паводзін чалавека ў прыродным асяроддзі, значнасць збору другаснай сыравіны. Гуляючы і адказваючы на пытанні, вучыліся экалагічным паводзінам у прыродзе, важнасці сарціроўкі смецця, значнасці вырабу кармушак для птушак.

