Экалагічны квэст “Выратаванне Зямлі”!
У ДУА “Яслі-сад в.Беняконі” прайшоў дзіцячы развіваючы экалагічны квэст “Выратаванне Зямлі”.
Мэтай дадзенага мерапрыемства было прыцягнуць увагу дашкольнікаў да праблем навакольнага асяроддзя і фарміравання ў іх экалагічна асэнсавай культуры асобы і правільнага стаўлення да нашай планеты — Зямля.
ЭКА-квэст праходзіў у выглядзе гульні па станцыях, дзе ўдзельнікі змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і веды па экалагічнай адукацыі ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага прыродакарыстання, аховы жывёл і раслін. Выконваючы заданні квэста дзеці ўспомнілі правілы паводзінаў у лесе, замацавалі веды аб асобным зборы смецця, з дапамогай досведаў назіралі як забруджваецца паветра і вада. Рабілі высновы пра тое, як захаваць нам нашу планету чыстай.
Гэта свята дапамагло дзецям адкрыць новыя веды і зразумецьклапатлівае, стваральнае станаўленне да навакольнага свету. Напрыканцы хлопчыкі і дзяўчынкі пажадалі нашай планеце Зямля росквіту і паабяцалі — ніколі не наносіць шкоду навакольнаму свет