Экскурсія выхаванцаў ДУА “Яслі-сад в.Паляцкішкі” у этнаграфічны куток “Рэчы хатняга побыту ў сялянскай хаце” Паляцкішскага цэнтра культуры і дасуга
Выхаванцы дашкольнай ўстановы наведалі этнаграфічны куток “Рэчы хатняга побыту ў сялянскай хаце”, дзе пазнаёміліся з укладам жыцця і асноўнымі заняткамі нашых продкаў.
Экспанаты, прадстаўленыя ў этнаграфічным кутку, збіраліся не адзін год. Некаторым з іх больш чым за 100 гадоў. Адметнай асаблівасцю рэчаў з’яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную і перадаюць энергетыку мінулага часу.
Выхаванцам расказалі, што ў любой вясковай хаце ёсць месца (покуць), дзе пасядзець лічыцца за вялікі гонар, што адным з самых старажытных промыслаў беларусаў лічылася ткацтва.
Частка экспазіцыі, прадстаўленая выхаванцам, была прысвечана гаспадарчым рэчам. Увагу дзяцей звярнулі на гліняны посуд, які ў нашых продкаў быў на любы густ і для розных патрэб.
Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця, канечне, не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды, прадзеды, трэба.
Нясём сваю мы спадчыну,
Здабытую ў вяках,
Шануем песню матчыну –
Наш неацэнны скарб.
Яна для нас крыніцаю
Жывей вады звініць,
Каб не маглі забыцца мы,
Дзеля чаго нам жыць