Экскурсія выхаванцаў яслей-сада в.Паляцкішкі ў Воранаўскую раённую бібліятэку
З мэтай пашырэння ўяўленняў дашкольнікаў аб кнігах выхаванцы ДУА «Яслі-сад в. Паляцкішкі» наведалі Воранаўскую раённую бібліятэку.
Дзеці з задавальненнем спяшаліся ў бібліятэку. Усе стараліся выконваць правілы паводзін у грамадскіх месцах і правілы дарожнага руху, якія паўтарылі напярэдадні.
Работнікі бібліятэкі гасцінна сустрэлі дзяцей і прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Пачалася экскурсія з наведвання гульнявога пакоя МНС, дзе дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы, на вадзе. Дашкольнікі з вялікай цікавасцю і зачарованымі поглядамі слухалі расказ бібліятэкара. Яна пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, распавяла аб правільным абыходжанні з кнігамі, паведаміла, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы. Выхаванцы даведаліся, што больш любяць чытаць дзеці.
Дашкольнікі з вялікім захапленнем, а хто і затаіўшы дыханне, глядзелі на мноства кніг у прыгожых вокладках. Такой колькасці кніг дзеці яшчэ ніколі не бачылі!
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выхаванцам сюрпрыз у выглядзе мноства цацак, з якімі дзіця можа спакойна пагуляць, пакуль яго старэйшы брат, сястра ці ж бацькі выбіраюць для сябе ўпадабаную літаратуру.
Экскурсія вельмі ўразіла дашкалят. Пакідаць бібліятэку дзецям не хацелася, і яны паабяцалі вярнуцца туды разам з бацькамі.