Экскурсія на пагранічную заставу “Драбішуны”

Адной з гадавых задач ДУА “Паляцкішскі дзіцячы сад” у новым навучальным годзе з’яўляецца удасканальванне работы педагагічнага калектыва па патрыятычнаму выхаванню дзяцей дашкольнага ўзросту праз фарміраванне ўяўленняў пра родную вёску, краіну, праз знаёмства з прыродай роднага краю.

У рамках работы па рэалізацыі дадзенай задачы для выхаванцаў была праведзена экскурсія на пагранічную заставу “Драбішуны” з мэтай азнаямлення з умовамі службы і быта пагранічнікаў.

Дзецям было цікава ўсё: кантрольна-следавая паласа, затрыманне парушальніка, зброя і абмундзіраванне, сродкі сувязі. Дашкаляты змаглі задаць пагранічнікам усе пытанні, якія іх цікавілі, прымерыць салдацкі шлем і бронежылет! Убачылі дзеці і баявых сяброў пагранічнікаў – навучаных сабак.

Экскурсія на заставу выхаванцам вельмі спадабалася і запомніцца надоўга!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.