Экскурсія на Тэлерадыёкампанію “Гродна” вучняў ДУА “Радунская СШ”

Што адбываецца на тым боку экрана? Якімі якасцямі павінен валодаць вядучы тэле- і радыёвяшчання? Што такое суфлёр? Як трэніраваць дыкцыю? На гэтыя і не толькі пытанні атрымалі адказы шасцікласнікі ДУА “Радунская СШ” падчас незвычайнай экскурсіі на Тэлерадыёкампанію “Гродна”.

Цікава, змястоўна і даступна экскурсію праводзіла Ганна Руда – загадчык аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм. Ва ўтульнай радыёстудыі вучні былі ў захапленні ад прыстасаванняў, якія патрэбны для вяшчання. А ў студыі гуказапісу нават паспрабавалі запісаць некалькі сказаў, як сапраўдныя радыёвядучыя.

Самае цікавае чакала наперадзе – гэта тэлебачанне! У фае – музей тэлеэкспанатаў мінулага стагоддзя, асабліва ўразіла тэлекамера. Знаёмства з алгарытмам падрыхтоўкі выпуску тэлеперадач, вядучыя Ганна Герасімовіч і Вольга Пілянчук, наведванне тэлестудый, яскравыя лакацыі – усё гэта так моцна ўразіла шасцікласнікаў, што напрыканцы экскурсіі на пытанне: “Хто б хацеў працаваць на тэлебачанні?” амаль уся група падняла рукі ўверх.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.