Экскурсія ў музей-пакой «Тут Радзімы маёй пачатак»

З мэтай далучэння дашкольнікаў да народных традыцый, выхавання патрыётаў сваёй Радзімы, любові да роднага краю была арганізавана экскурсія выхаванцаў ДУА «Яслі-сад в. Пагародна» у музей-пакой «Тут Радзімы маёй пачатак» філіяла «Пагародзенскі ЦК і НТ», дзякуючы якой яны атрымалі яркія наглядныя ўяўленні аб сельскім жыцці нашых продкаў.

Дашкольнікаў прыветліва каля чырвонага кута з абразамі сустрэла мастацкі кіраўнік Салмановіч С.В., якая з цікавай экскурсіяй адправілася ў мінулае па сцежках жыцця нашага мястэчка. Дзеці не толькі пазнаёміліся з традыцыямі, акунуліся ў гісторыю свайго куточка, але і змаглі зразумець асновы працы на кроснах, з дапамогай майстар-класу ад пераемніцы майстра па ткацтву Ладыш А.А. Велізарнае ўражанне на іх аказала незвычайнасць і гістарычнасць пакоя-музея. Выхаванцы з цікавасцю разглядалі прадметы быту, тым самым пашырылі свой слоўнікавы запас: куфар,  бойка, дываны, калаўроты, калыскі, збаны і назвы іншых рэчаў, якімі карысталіся нашы прадзеды. Весела і з захапленнем паудзельнічалі ў беларускай народнай гульні «Чаўнок». Сюрпрызным момантам дзя дзяцей стала частаванне цёплай бульбачкай з печы.

Пройдзе час і нашыя маленькія выхаванцы будуць адказваць за будучыню нашай Беларусі і захаванне яе гісторыі. Дзеці былі ў захапленні і кажуць: «Гэта была лепшая экскурсія!»

 

Іванч Ірына Іванаўна

выхавацель дашкольнай адукацыі ясляў-сада в. Пагародна Воранаўскага раёна

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.