Экскурсія ў пракуратуру
Забываць пра жахі вайны — небяспечная і шкодная тэндэнцыя: з дзецьмі неабходна пра гэта гаварыць,прычым як мага больш.Таму невыпадкова 3 мая 2023года адбылася сустрэча вучняў Нацкай сярэдняй школы з намеснікам пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В.
Аксана Віктараўна глыбока асвятліла тэму генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Нашы школьнікі атрымалі многа дадатковай інфармацыі пра яшчэ невядомыя ім эпізоды зверства
фашыстаў на тэрыторыі раёна, аб гісторыі спаленай карнікамі вёскі Салтанішкі.Асноўным пасылам экскурсіі быў той, што дзеці павінны ведаць пра вайну — а як інакш яны будуць цаніць мір,нашу спакойную Беларусь.Па заканчэнні сустрэчы было зроблена сумеснае фота на памяць.