Экскурсія ў Радунскі народны гісторыка-краязнаўчы музей
У шосты школьны дзень навучэнцы Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна сумесна з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Васько А.М. наведалі Радунскі народны гісторыка-краязнаўчы музей.
У музеі сабраны ўнікальныя артэфакты, якія праліваюць святло на самую старажытную гісторыю Воранаўскай зямлі. Музей заслужана носіць тытул «народны». Кіраўнік музея Фесенка Іван Іванавіч правёў захапляльную і насычаную цікавымі фактамі экскурсію для школьнікаў. Ён расказаў пра найбольш значныя падзеі ў гісторыі г.п. Радунь і Воранаўскага раёна, пазнаёміў з жыццёвым шляхам знакамітых землякоў, пра абарончыя баі Чырвонай Арміі ў нашым краі ў 1941г., стварэнне і разгортванне падполля і партызанскага руху, злачынствы захопнікаў, ход вызваленчых баёў у 1944г., гісторыю і побыт радунскіх яўрэяў, аб Радунскім і Воранаўскім Халакосце, аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі.
Вядома, змясціць у адзін візіт інфармацыю пра экспазіцыі музея немагчыма, таму будзем чакаць новую сустрэчу ў гэтым унікальным месцы.
Маргарыта ЖУКОЎСКАЯ,
вучаніца 7 класа