У 11 класе Радунскай СШ прайшло мерапрыемства «І не знікнуць паэтам вечна», якое садзейнічала асэнсаванню творчасці класікаў, дапамагло зразумець высокі патрыятычны змест іх твораў. Вучні выступалі публічна, чыталі вершы на памяць, прыгадвалі цікавыя факты біяграфіі паэтаў.