#Вывучаем родны край

Воранаўшчына – край з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. Лета – выдатная магчымасць для спасціжэння роднай мясцовасці. Вучні 8, 9 класаў Канвелішскага НПК 16-17 ліпеня здзейснілі паход па маршруце “Канвелішкі – Гайцюнішкі – Беняконі”. Наведалі дом-крэпасць у Гайцюнішках, касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях, згадалі гісторыю кахання Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі, паданні і легенды, звязаныя з Гайцюнішскім палацам. А яшчэ ўсіх чакала рамантычная вячэра ля вогнішча, цікавыя гісторыі, песні і новыя ўражанні. Шмат цікавага і таямнічага ў нас, на Воранаўшчыне!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.