Віншуем! Наш настаўнік — аўтар вучэбнага дапаможніка

Выйшаў у друк метадычны дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Беларуская літаратура»

Планы-канспекты ўрокаў. 10 клас (II паўгоддзе)”, які падрыхтавала настаўнік-метадыст ДУА “Радунская сярэдняя школа” Кампанеец Святлана Юльянаўна.

 Выданне ўключае паўрочныя распрацоўкі па беларускай літаратуры для 10 класа на II паўгоддзе навучання і змяшчае 27 урокаў у адпаведнасці з вучэбнай праграмай. Планы-канспекты вызначаюцца актуальным афармленнем, насычанасцю і разнастайнасцю розных прыёмаў, метадаў і форм работы на ўроках, назіраюцца элементы інтэграцыі, інварыятыўнасці, апоры на раней вывучаны матэрыял.

Сістэма прапанаваных урокаў спрыяе паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі мастацкага тэксту ў агульным, а таксама разуменню мікратэм і падтэксту. Значная ўвага надзяляецца асэнсаванаму чытанню, аналізу і сінтэзу прапанаванага навучальнага матэрыялу.

У дапамогу настаўніку ў планы-канспекты ўрокаў уключаны дадатак са спасылкай на гугл-дыск з мастацкімі творамі і ілюстрацыямі, QR-коды са спасылкамі на відэафільмы і музычныя творы.

Распрацаваныя ўрокі садзейнічаюць рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў літаратуры, фарміраванню духоўна-маральных каштоўнасцей.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.