Вынікі абласнога этапа Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «АЗБУКа пачуццяў» у рамках праекта» Script.Art.by»

Віншуем з чарговай заслужанай перамогай!

Кічко Сафію з 3 месцам ва ўзроставай катэгорыі 14-18 гадоў у тэматыцы літаратурных работ «Я так адчуваю Мір» на абласным этапе Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «АЗБУКа пачуццяў» у рамках праекта» Script.Art.by»!

Мы ўпэўнены, што вопыт удзелу ў літаратурных конкурсах шмат чаму вучыць цябе. Бо перамогі не бываюць лёгкімі — гэта заўсёды выдаткі часу, творчасць і праца. Ніколі не спыняйся на дасягнутым — вучыся, даведвайся новаму, развівайся. Поспехаў табе, натхнення, творчасці і пазітыву на кожны дзень!

 

 

Мір пачуццяў

Мір пачуццяў чалавека –

Неба дзіўнае красы.

А пад дахам гэтым светлым –

Рэкі, горы і лясы,

Акіяны, пушчы, кветкі,

І сланечнік залаты,

І дарослыя, і дзеткі,

І, канешне, я і ты.

Чалавек у тых пачуццях

Пражывае з веку ў век,

І спраўляецца, затое,

І завецца чалавек.

Плача і перажывае,

І сумуе, і тужыць,

Бо ў жыцці ўсяк бывае:

Трэба жыць, як набяжыць.

Паласа другая прыйдзе –

Радасць гляне ў дом яго,

Усміхнецца і забудзе,

Што было ўжо да таго.

Светла, радасна на сэрцы,

І настрой зусім другі:

З кім учора пасварыўся –

Сёння самы дарагі.

Так каханне і сумота,

Радасць, боль, нямы адчай

Ходзяць побач з чалавекам,

Пра душу ты толькі дбай!

Мір пачуццяў чалавека –

Сонца дзіўнае красы,

І свяціла яно вечна,

І свяціць будзе заўжды!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.