Вынікі раённага конкурсу метадычных распрацовак для дашкольнай адукацыі на беларускай мове «Ступенька ў будучыню»

Падведзены вынікі раённага конкурсу метадычных распрацовак для дашкольнай адукацыі на беларускай мове «Ступенька ў будучыню».

Конкурс праводзіўся сярод педагагічных работнікаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.

У раённым конкурсе ўдзельнічалі розныя катэгорыі педагагічных работнікаў сістэмы дашкольнай адукацыі. Для ўдзелу ў конкурсе былі прадастаўлены 30 метадычных распрацовак.

Конкурс праводзіўся па чатырох намінацыях:

  • — «Метадычныя распрацоўкі для выкарыстання ў працы з педагогамі і бацькамі» (5 работ);
  • — «Метадычныя распрацоўкі па адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі» (13 работ);
  • — «Метадычныя распрацоўкі для правядзення заняткаў аб’яднанняў па інтарэсах» (1 работа);
  • — «Метадычныя распрацоўкі для правядзення мерапрыемстваў выхаваўчай накіраванасці» (11 работ).

На падставе рашэння журы вызначаны пераможцы:

у намінацыі «Метадычныя распрацоўкі для выкарыстання ў працы з педагогамі і бацькамі»

  • 2 месца – Гурэцкая С.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Тракельская базавая школа» (семінар-практыкум для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі «Рэалізацыя дыферэнцыраванага падыходу ў спецыяльна арганізаванай дзейнасці ва ўмовах рознаўзроставай групы»);
  • 3 месца – Адамчык В.З., музычны кіраўнік ДУА «Канвелішская сярэдняя школа» (майстар-клас для бацькоў дашкольнікаў 3-5 гадоў «Развіццё музычных здольнасцей – важная ўмова для паспяховасці дзіцяці»);

у намінацыі «Метадычныя распрацоўкі па адукацыйных галінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі»

  • 1 месца – Чаховіч А.Л., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Дзіцячы сад № 2 г.п.Воранава» (канспект занятка па адукацыйнай галіне «Мастацкая літаратура» у сярэдняй групе (4-5 гадоў) на тэму «Падарожжа ў беларускую народную казку «Коцік, пеўнік і лісіца»);
  • 2 месца – Дзюк Т.С., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Паляцкішскі дзіцячы сад» (канспект занятка па адукацыйнай галіне «Элементарныя матэматычныя ўяўленні» у старшай групе (5-6 гадоў) на тэму «Падарожжа ў чароўны лес»);
  • 2 месца – Дубовіч А.З., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Дзіцячы сад № 4 г.п.Воранава» (канспект занятка па адукацыйнай галіне «Мастацкая літаратура» для дзяцей першай малодшай групы (2-3 гады) на тэму «Расказванне забаўлянкі «А ты, коцінька-каток»);

у намінацыі «Метадычныя распрацоўкі для правядзення мерапрыемстваў выхаваўчай накіраванасці»

  • 1 месца – Бедугніс А.У., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Пагародзенскі дзіцячы сад» (канспект квэст-гульні «Мая чароўная Беларусь» для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў));
  • 1 месца – Андрос С.С., музычны кіраўнік ДУА «Дзіцячы сад № 4 г.п.Воранава» (фальклорная забава «Ай-да, туры, растатуры, беларускай мы натуры» для дзяцей старшай групы (5-7 гадоў));
  • 3 месца – Лявон М.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Радунскі дзіцячы сад» (фестываль «Залатая скарбонка беларускай мовы» для дзяцей і іх бацькоў).

Віншуем пераможцаў!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.