Выхаванцы Бастунскага НПК здзеснілі падарожжа ў свет вады

Нават самыя сур’ёзныя дарослыя людзі пагодзяцца з тым, што немагчыма ўявіць летні адпачынак без такой цудоўнай прыроднай з’явы, як вада! Гэта не толькі добры памочнік у гаспадарцы, але і крыніца здароўя, добрага настрою.

Падчас правядзення 13 ліпеня праблемна-пошукавага гульнёвага комплекса “Падарожжа ў свет вады” выхаванцы мелі магчымасць замацаваць свае ўяўленні аб агульных уласцівасцях вады ў прыродзе і штодзённым жыцці, аб неабходнасці беражлівых адносінаў да выкарыстання водных рэсурсаў. Дзеці з дапамогай выхавальніка прыйшлі да высновы, што неабходна піць толькі чыстую ваду (кіпячоную, у бутэльках). Падчас рашэння лагічных праблемаў малышы самі расказалі, што купацца ў вадаёме можна толькі ў прысутнасці дарослых, падчас купання карыстацца надзьмутым кругам, нарукаўнікамі, камізэлькай.

Рухомыя гульні “Вада – не вада”, “Мора хвалюецца”, “Не замачы ногі” дазволілі ўдзельнічаць у забаўленні актыўна і весела. Выкарыстанне музычнага суправаджэння садзейнічала развіццю эмацыянальнага водгуку на вакальную і інструментальную музыку, агульных і музычна-сенсорных здольнасцей. Прыемна было бачыць, што ў выхаванцаў даволі доўгі час не знікала жаданне ўзаемадзейнічаць з дарослымі і аднагодкамі ў працэсе сумеснай дзейнасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.