#Адпачываем весела і з карысцю

6 ліпеня 2022 года ў Канвелішскім НПК у дзяцей дашкольнага ўзросту быў насычаны і прадукцыйны дзень, хоць надвор’е і не спрыяла добраму настрою: на вуліцы ішоў дождж. Дзеці разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Меравай Р.І. выконвалі артыкуляцыйныя практыкаванні “Гукі вуліцы” (што я чую пры руху транспарту), а таксама разглядалі выявы розных відаў транспарту “Чым падобны? Чым адрозніваецца?” Сюрпрызам для выхаванцаў быў прыход казачнага героя – Мальвіны. Падчас пазнавальнай гульні “Мы ўсё ведаем, усё умеем” дашкольнікі разам з казачным персанажам замацоўвалі ўяўленні пра правілы бяспечных паводзін дома і ў экстрэмальных сітуацыях. Дзеці, развітваючыся з Мальвінай, запрасілі казачную дзяўчынку прыйсці ў госці яшчэ раз.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.