Вясенняя праца скончана — можна адпачываць!

Маленькія руплівыя гаспадары Пагародзенскага дзіцячага сада завяршылі працу па добраўпарадкаванню тэрыторыі каля свайго другога «дома». Кветачкі ва ўсю радуюць вока, агарод пачынае ўсходзіць, апошнім штрыхом засталося — пасадзіць злакавае поле, чым мы і заняліся на гэтым тыдні.

Праца гэта не зусім лёгкая, але мы справіліся на ўсе 100: старанна прарыхлілі глебу, зрабілі радочкі, палілі іх, а затым пасадзілі пшанічкі, жыта, аўса і кукурузы. Якая ж праца без адпачынку!? Вось і мы не забыліся пагуляць у гульні: «Знайдзі пару зярняткам», «Што за зярняткі», «Што за чым?». Засталося толькі старанна даглядаць пасевы.

Узімку птушачкі каля нашага садочка ўжо не будуць галодныя!

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.