Гульні выхаванцаў на станцыі “Лес” экалагічнай трапы

Прырода сваёй разнастайнасцю і маляўнічасцю заўсёды прываблівае дашкольнікаў. Дзеці разам з педагогамі любяць назіраць за аб’ектамі і з’явамі прыроды, устанаўліваць паміж імі сувязі і залежнасці. З гэтай мэтай на тэрыторыі дашкольнай установы створана экалагічная сцяжынка, якая дазваляе вывучаць аб’екты ў натуральным прыродным асяроддзі.

Для замацавання ў выхаванцаў яслей-сада в.Гіркі ведаў аб тым, што расце, і хто жыве ў лесе, знаёмства з узаемасувязямі паміж раслінамі і жывёламі лесу, для выхавання ўмення правільна ацэньваць свае ўчынкі і ўчынкі акружаючых, педагогі падчас прагулкі правялі гульню-падарожжа на станцыі “Лес” экалагічнай сцяжынкі. Выхаванцы дапамагалі выратаваць расліны, жывёл і насякомых лесу, якіх зачараваў злы Лесавік. Дзеці разгадвалі загадкі, гулялі ў гульні “Калі я прыйду ў лясок”, “З якога дрэва ліст”, “Вельмі хутка адкажы на пытанні”, “Назаві адным словам”, пазналі шмат незвычайных сакрэтаў акаляючай прыроды.

Свае ўражанні ад убачаннага выхаванцы адлюструюць у малюнках падчас мастацкай дзейнасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.