Гульні з вадой выхаванцаў ясляў-сада в. Гіркі

Спрыяць загартоўванню дзяцей дашкольнага ўзросту, развіццю тактыльна-кінетычных адчуванняў і дробай маторыкі рук дапамагаюць гульні з вадой, так як рэгулярнае выкананне практыкаванняў з вадой з’яўляецца дзейсным сродкам прафілактыкі прастудных захворванняў у выхаванцаў, фарміравання аздараўленчых працэсаў у дзіцячым арганізме.
Для аздараўлення нашых дзетак падчас прагулкі правялі гульні з вадой “Караблікі”, “Злапай рыбку”. А з якім захапленнем дашкольнікі ўдзельнічалі ў правядзенні разнастайных вопытаў і эксперыментаў з вадой! У час вопытаў “Вада празрыстая”, “Тоне — не тоне”, “Цякучасць вады”, “Фантанчыкі”, “Куды знікла вада?”, “Склейванне паперы вадой” і г.д. дзеці замацоўвалі ўласцівасці вады. Затым педагогі разам з выхаванцамі правялі спаборніцтва “Ты бяжы, бяжы вадзічка”. Спадзяёмся, што арганізаваная пазнавальная практычная дзейнасць на прагулцы дазволіла зацікавіць выхаванцаў утоенымі уласцівасцямі і якасцямі вады.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.