Дашкольнікі Нацкай сярэдняй школы даглядаюць за кветніком

Невялікі кветнік каля сада нам патрэбны не толькі каб заняць дзяцей, але і каб азнаёміць іх з законамі прыроды.Гэта крыніца ведаў аб прыродзе,   лабараторыя    пад адкрытым небам.Самае важнае ўвесці дзяцей  у цудоўны свет прыроды,сфарміраваць здольнасць бачыць прыгажосць.
Хлопчыкам і дзяўчынкам больш за ўсё падабаецца рыхліць глебу.Дзеці добра разумеюць,што трэба прыкласці значныя намаганні, каб вырасціць нешта прыгожае.На гэты сезон ужо зроблены план пасадак:вяргіня, хрызантэма, прымула.Пасеяны астры, наготкі.Такая праца развівае ўважлівасць, назіральнасць, таму і надалей будзем працягваць нашу справу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.