#Адпачываем весела і з карысцю

7 ліпеня ў дашкольнай групе Канвелішскага НПК быў вельмі цікавы і насычаны дзень. У гасцях у дашкольнікаў пабываў Дзядзька Сцёпа (вучань педагагічнага класа Міхалькевіч Максім). Дзеці пазнаёміліся з творам Сяргея Міхалкова “Дзядзька Сцёпа – міліцыянер”, паўдзельнічалі ў сюжэтна-ролевай гульні “На вуліцы”, падчас якой узнавілі правілы паводзін на дарозе, у час паездкі ў школьным аўтобусе. Разам з дарослымі разгледзелі сюжэтныя малюнкі, выправілі памылкі, якія прывялі непаседу і свавольніка Мікіту – героя малюнкаў – да бяды. Разам з Дзядзькам Сцёпам паўдзельнічалі ў флэш-мобе, пазнаёміліся з правіламі пераходу вуліцы па пешаходным пераходзе. Усе атрымалі задавальненне – і дзеці, і будучы педагог

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.