Дзень лесу ў Канвелішскім НПК

13 ліпеня выхаванцы дашкольнай групы пры дапамозе шапачак-масак ператварыліся ў насельнікаў лесу (жывёл) і адправіліся ў “казачнае падарожжа”. На сваім шляху сустрэлі “паласу перашкод”, якую з лёгкасцю пераадолелі”. Далей трапілі на паляну да Зайчыка, разам з якім узнавілі правілы бяспечных паводзін у прыродзе і значнасць бяспечных паводзін для аховы свайго жыцця і здароўя, у Мядзведзя ў бары пагулялі ў беларускую народную гульню “У мядзведзя на бары”, у гаі сустрэлі сям’ю буслоў – ахоўнікаў нашай краіны. Далей падарожнікаў чакалі грыбныя і ягадныя мясціны, дзе неабходна было не толькі сабраць лясны ўраджай, але і палічыць яго, пасартаваць шышкі – яловыя і сасновыя. Гульня-забава “Фотамастакі” дазволіла стварыць творы мастацтва з дапамогай папяровых трафарэтаў. У юных фотамастакоў атрымаліся ідэальныя спалучэнні: прырода дала колер самой жывёліне і “рамку” для выявы. Адным словам, дзень прайшоў весела і з карысцю.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.