Дзецям аб Вялікай Айчыннай вайне

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў выхаванцаў сярэдняга і старшага дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Мы прапраўнукі Вялікай Перамогі”. Выхаванцы пазнаёміліся з апавяданнем Л.Касіля «Твае абаронцы». Разам здзейснілі “завочнае падарожжа” па  гераічных месцах Беларусі: Брэсцкай крэпасці, Кургане Славы, плошчы Перамогі.  Дзеці пазнаёміліся са словамі «вайна», «перамога», «слава», «ветэраны», «мужнасць». У час пазнавальнай гутаркі “Голуб міру” даведаліся, чаму птушка голуб стала сімвалам мірнага жыцця. Разам з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі зрабілі памятныя паштоўкі да 9 Мая.  Мноста эмоцый у дзяцей выклікала экскурсія ў школьны гісторыка-краязнаўчы музей. Бень Р.У. расказаў дзецям аб земляках, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміў з экспанатамі выставы “У гады ліхалецця”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.