Забава “Час бяспекі” у Бастунскім НПК

Лета! Цудоўная пара года! Гульні на свежым паветры, садавіна і агародніна, сонца і вада! Але якія намаганні неабходна прыкласці дарослым для таго, каб дзеці летам не трапілі ў небяспечныя сітуацыі падчас знаходжання на дарозе або ў транспарце? Малышоў так цікавіць навакольны свет. Яны імкнуцца хутчэй пазнаёміцца  з тым, што ім невядома. Як працуе светлафор? Хто прыдумаў дарожныя знакі? Навошта на дарозе ляжыць “зебра”? Столькі пытанняў узнікае ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Таму з мэтай замацавання ўяўленняў аб правілах дарожнага руху, а таксама развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў 12 ліпеня была праведзена забава “Час бяспекі”. Музыка, гульні, рашэнне праблемных сітуацый дапамаглі малышам успомніць правілы паводзін на дарозе і ў транспарце, а таксама атрымаць станоўчыя эмоцыі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.