Зімовая забава «Прыгоды з Айбалітам»

Зіма рыхтуе шмат цікавых заняткаў, вясёлых забаў, чароўных свят і прыемных сюрпрызаў для дзяцей і дарослых. У першыя дні снежня да  выхаванцаў рознаўзроставай групы дзяржаўнай установы адукацыі “Тракельская базавая школа” завітаў Айбаліт.  Выхаванцы не толькі пагулялі ў вясёлыя гульні, але і  даведаліся як апранацца зімой, якія стравы карысныя для арганізма ў зімовы час, якія бяспечныя забавы можна ладзіць.

Так весела і карысна прайшла забаўляльная праграма “Прыгоды з Айбалітам” 2 снежня 2022 года ў дашкольнай установе ДУА “Тракельская базавая школа”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.