#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння

5 ліпеня 2022 года – апошні дзень у лагеры “Канвалія” Канвелішскага НПК. Раніцай разам са студэнтамі правялі моладзевую інтэрактыўную пляцоўку “Будучыня Беларусі залежыць ад маладых!” Паразважалі аб прафесіі настаўніка, аб тых справах, якія можна зрабіць на карысць роднага краю, Воранаўшчыны. Студэнты ГрДУ расказалі старшакласнікам аб спецыяльнасці, якую атрымліваюць. На сустрэчы-дыялогу “Бывай, Канвалія! Падводзім вынікі” выхаванцы выказалі свае меркаванні і пажаданні пра лагерную змену. “Было карысна і крэатыўна” (Трахімчык Даніла), “кожны дзень дарыў незабыўныя эмоцыі” (Сварабовіч Сандра), “можна было рэалізаваць свае таленты і амбіцыі” (Станкевіч Паліна), “так хочацца, каб лагер працягваўся” (Маркель Павел). Да сустрэчы ў наступным годзе, “Канвалія”!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.