#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння

З мэтай выхавання паважлівых адносін выхаванцаў да гісторыі сваёй краіны, пачуцця гонару за гераізм і мужнасць нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 29.06.2022 года ў лагеры “Канвалія” Канвелішскага НПК праведзена квэст-гульня “Вялікая Перамога вялікага народа”. У ходзе гульні выхаванцы былі падзелены на дзве каманды “Пераможцы” і “Салдаты”, і, атрымаўшы маршрутны ліст, удзельнікі адправіліся па станцыях – гарадах-героях. На кожнай станцыі чакалі цікавыя віктарыны, пытанні і заданні, прысвечаныя асноўным падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Каманды паказалі не толькі добрыя веды, але кемлівасць, эрудыцыю, згуртавасць, уменне працаваць у камандзе. Перамогу атрымалі “Пераможцы” (камандзір каманды – Трахімчык Даніла). Малайцы! Так трымаць!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.