Квэст-гульня «Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь»

Толькі адзвінелі адгалоскі святкавання Дня Перамогі, як неўзабаве падышоў час пазнаёміць дашкольнікаў з важным для нашай Радзімы святам — Святам Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца штогод у другую нядзелю мая. Чаму важным? Таму што для кожнай дзяржавы сімволіка — гэта важныя адметныя знакі са сваёй савакупнасцю сімвалаў і коляровай гамай  і з’яўляюцца часткай гісторыі і культуры краіны.

Адсвяткавалі значны дзень выхаванцы старэйшай групы Пагародзенскага дзіцячага сада квэст-гульнёй «Дзяржаўная сімволіка маёй Радзімы», папярэдне пазнаёміўшыся ў відэпаведамленні з адметнымі рысамі беларускай сімволікі, колерамі і трактоўкай іх выкарыстання. Гэта свята і дзяржаўнага гімна, таму перад пачаткам гульні пад яго ўрачыстае гучанне дзеці ўзнялі сцяг у блакітнае неба… Чаму ў неба? Бо калі глядзець з узросту дзяцей, яно так і здаецца!

У квэст-гульні ў хуткасці і смякалцы параўналіся дзве каманды: «Патрыёты» і «Беларусы». Дыдактычныя гульні прапанаваныя выхаванцам дапамаглі навучыцца на хуткаць збіраць карту Рэспублікі Беларусь і ўспомніць яе вобласці, збіраць герб і сцяг Рэспублікі Беларусь і расказваць пра колеры, элементы сімволікі і што яны абазначаюць, абгрунтоўваць і разважаць над пытаннямі «Што такое Радзіма?» і «Навошта краіне патрэбны дзяржаўныя сімвалы» і іншымі важнымі пытаннямі.

Вось такімі маленькімі крокамі хочацца правесці выхаванцаў па вялікай і цікавай гісторыі нашай прыгожай Радзімы

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.