Першае падарожжа

Першы раз першы клас ДУА “Пагародзенскай сярэдняй школы” адправіўся ў паход па маршруце «Школа — ПАРК — Школа». Па дарозе прыпыніліся каля помніка дзяўчатам-сувязісткам. Пры ўваходзе ў парк, сустрэліся з дзядком-Лесавічком, які пазнаёміў нас з гісторыяй утварэння парка, з раслінным светам. Дзядок-Лесавічок папярэдзіў вучняў, что нельга раскідаць смецце, даў пачкі для смецця. Начараваў, што смецце пераўтварылася ў паветраныя шары. Падвёў да вялікага камня і прапанаваў загадаць жаданне, бо яно абавязкова збудзецца. Развіталіся з лесавічком і пайшлі ставіць палатку, адпачываць, гуляць, абедаць.

У добрым настроі, задаволеныя, з усмешкай на твары развітваліся сябры з надзеяй сустрэцца зноў. Цікава пачаліся канікулы!!!

Настаунік першага класу В.С.Будрэвіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.