Прывітанне, лета!

2 чэрвеня, у другі дзень лета, да выхаванцаў дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы завітала ў госці Лета. Дзяўчынка Лета прынесла дзецям падарункі: сонейка, кветкі і добры настрой. Яны разам весела гулялі, танцавалі, спявалі, адгадалі загадкі, замацоўвалі правілы паводзін у прыродзе. Гэта сустрэча прынесла дзецям шмат радасці, весялосці, станоўчых эмоцый. Лета толькі пачалося – і наперадзе дзяцей чакае шмат цікавых і займальных мерапрыемстваў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.