#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння

Рамантычная вандроўка “Шляхамі кахання Марылі і Адама” чакала ўдзельнікаў лагера “Канвалія” Канвелішскага НПК 28 чэрвеня 2022 года. Палац Путкамераў у Больцініках дазволіў адчуць каларыт ХІХ стагоддзя. Уявілі, як па пакоях палаца няспешна ходзіць Марыля Верашчака. А тут, у Больцініках, у гэтым прыгожым месцы, навечна засталося сэрца Адама Міцкевіча, вялікага польскага паэта, нашага земляка. Альтанцы жаданняў прысвяцілі свае мары і спадзяванні. У Больцініцкім парку ўвагу прыцягнула пробкавае дрэва, даволі рэдкае для Беларусі. Наведалі падчас вандроўкі ва ўрочышчы “Гаёк” камень кахання. Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў Беняконях сустрэў падарожных велічным спакоем, тут пабывалі ля магілы Марылі Верашчакі. І нават летняя спякота не перашкодзіла адчуць каларыт той далёкай эпохі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.