Свята вясны і працы

Напярэдадні свята першамая ў ДзУА «Пагародзенскі дзіцячы сад»  з мэтай выхавання дашкольнікаў, фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і павагі да прафесіянальнай дзейнасці дарослых, прайшло свята вясны і працы.

Пачалася сустрэча выхаванцаў сярэдняй і старшэй груп з урачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцягу і праслухоўвання гімну. Далей дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, мерапрыемствамі, якія прынята праводзіць у гэты дзень. Выхаванцы даведаліся, што свята першамая сімвалізуе вясну, мір і стварэнне.

Якое ж свята без гасцей?! А завітаў да нас у дзіцячы садок Антошка, і дашкольнікі разам з ім старанна працавалі, гулялі ў беларускія гульні, не абыйшлося спатканне без  вясёлай музыкі.

З вялікім запалам, весела і дружна дашкольнікі саджалі кустарнікі, палівалі іх, збіралі смецце. Праца спорылася, і час праляцеў непрыкметна.

Святкаванне першамая прынесла выхаванцам яркія, станоўчыя эмоцыі і зарад добрага настрою.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.