Свята дзяцінства.

1 чэрвеня Міжнародны дзень абароны дзяцей. Значыць,што ўся ўвага  —  менавіта ім, падрастаючаму пакаленню. Гэты дзень быццам прыадчыняе  дзверы ў сонечнае, яркае,неверагоднае дзіцячае шчасце.І ў нашым дзіцячым садзе прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей. Гасцямі свята сталі нашы хлопчыкі і дзяўчынкі.З прыходам на свята «Весялінкі » сумаваць  нікому не давялося.
Конкурсы, гульні — эстафеты, танцы — выклікалі жаданне ў выхаванцаў актыўна ўдзельнічаць і праяўляць сябе ў творчай дзейнасці. Але самае цікавае і прыемнае дзетак чакала ў канцы: падарункі ад «Весялінкі»(шары).
Уражання ва ўсіх дзяцей ,сапраўды, было шмат.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.