Спартыўнае свята ў Канвелішскім НПК

Няма такога дзіцяці, якое б не любіла святы, таму што свята – гэта весялосць, радасць і шчасце. Акрамя таго, свята з’яўляецца важным фактарам фарміравання асобы.

8 ліпеня ў дашкольнай групе Канвелішскага НПК прайшло спартыўнае свята “Будучыя алімпійцы выходзяць на старт”. Галоўная мэта свята – паказаць дзецям, што заняткі спортам – гэта шлях да здароўя, трываласці і прыгажосці.

Падчас мерапрыемства выхаванцы засвойвалі навыкі гульні ў футбол, баскетбол, гандбол, удзельнічалі ў спартыўных эстафетах, пераадольвалі паласу перашкод.

Пасля свята ў час прагулкі выхаванцы назіралі за тым, як цвіце ліпа, як выглядаюць суквецці, пагаварылі пра тое, чаму ліпавы цвет лічыцца лячэбным. Адным словам, дзень прайшоў карысна, цікава і пакінуў мноства добрых уражанняў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.