Супрацоўнікі пажарна-выратавальнай службы ў гасцях выхаванцаў Гіркаўскага дзіцячага сада

3 лістапада 2022 г. выхаванцаў Гіркаўскага дзіцячага сада наведалі супрацоўнікі раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях. Дзеці былі вельмі рады гэтаму нечаканаму візіту.
Супрацоўнікі пажарна-выратавальнай службы расказалі, як паводзіць сябе пры пажары і як дапамагчы іншым людзям.
У першую чаргу дзяцей, вядома ж, цікавіла пажарная машына. Выхаванцы пазнаёміліся з пажарным разлікам: пажарнымі і шафёрам. Яны з цікавасцю разглядалі, што знаходзіцца ў адсеках і, дзівіліся, наколькі пажарна-выратавальны інвентар акуратна складзены. Дзеці слухалі расказ гасцей аб тым, чым укамплектавана машына, якімі сродкамі пажарныя карыстаюцца пры тушэнні, разгледзелі сродкі абароны пажарных ад агню, убачылі баявую вопратку пажарнага.
Дзеці пазнаёміліся з ахоўнымі сродкамі для пажарных пры працы ў задымленых памяшканнях, памералі кіслародную маску, пажарныя каскі і пасядзелі ў кабіне сапраўднай пажарнай машыны.
Пажарныя-ратавальнікі расказалі і паказалі дзецям, як раскручваюцца пажарныя рукавы, як падаюць па іх ваду, як працуе вогнетушыцель і як ім карыстацца ў экстранных выпадках.
Выязджаючы з тэрыторыі дзіцячага садка, нашы госці развіталіся з усімі, уключыўшы пажарную сірэну.
Гэтая сустрэча стала для дзяцей пазнавальнай і запамінальнай, выклікала цікавасць і павагў да прафесіі пажарнага.
Дзякуем супрацоўнікам пажарна-выратавальнай службы В. Забалаць за знаёмства з небяспечнай і высакароднай прафесіяй! Дзякуй, што робіце гэта ад душы, ад чыстага сэрца!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.