Сіла ў адзінстве»

У Пагародзенскім дзіцячым садку Воранаўскага раёна напярэдадні Дзяржаўнага свята  — Дня народнага адзінства прайшоў тэматычны тыдзень «Сіла ў адзінстве», які пачаўся з урачыстага падняцця флага пад гучанне гімна нашай Радзімы.

Для дашкольнікаў былі арганізаваны тэматычныя размовы «Што за свята Дзень народнага адзінства?», “Герб і сцяг Беларусі”, “Сімвалы Беларусі”, інтэграваныя заняткі, дыдактычныя гульні «Дзяржаўныя святы», «Дзяржаўная сімволіка і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь», «Падбяры арнамент да нацыянальнага касцюма», у ходзе якіх дзеці пашырылі ўяўленні аб нашай Радзіме, замацавалі веды аб сімвалах Беларусі і значнасці свята.

Дашкольнікі групы інтэграванага навучання і выхавання на занятку па адукацыйнай вобласці «Выяўленчае мастацтва» падрыхтавалі прыгожыя беларускія паясы для нацыянальнага ўбору лялькаў, каб сапраўды ўрачыста сустрэць свята .

Дзеці старэйшага ўзросту прадэманстравалі свой спрыт і фізічную падрыхтоўку падчас фізкультурнай забавы «Разам мы такая сіла!», на якой з гонарам прадставілі перад малодшымі сябрамі сваю калектыўную працу “ У адзінстве-наша сіла».

Хлопчыкі і дзяўчынкі  адчулі сябе часткай дзіўнай краіны і выдатнага народа з цікавымі традыцыямі, калі наведалі музей-пакой «Тут Радзімы маёй пачатак» філіяла «Пагародзенскі ЦК і НТ». Не менш цікавым было знаёмства з кроснамі  і працай на іх пад пільным кіраўніцтвам пераемніцы майстра па ткацтву Ладыш А.А.

Выніковым мерапрыемствам у тэматычным тыдню святкавання Дня народнага адзінства стала выстава «Мая сям’я, мая Радзіма”.

Спадзяемся, што праз шматлікія цікавыя мерапрыемствы  мы заахвоцілі выхаванцаў нашага дзіцячага садочка да пазнання гісторыі яднання беларускага народа, да пачуццяў любові да свайго бліжэйшага асяроддзя і роднай краіны ў цэлым.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.