Усе на старт!

У выхаванцаў дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы праходзіць тыдзень “Мы любім прыроду”. Лета – гэта актыўны адпачынак. Наша задача – набрацца новых сіл, каб на працягу ўсяго года быць здаровымі і бадзёрымі. Таму шмат увагі надаецца фізкультурным заняткам: эстафетам, вясёлым стартам, спартыўным гульням. Дзеці з вялікай радасцю прымаюць удзел у рухомых гульнях. А яшчэ выхаванцы любяць наведваць кафэ «Пясчаны торцік», дзе “частуюцца” фруктовым марожаным і найсмачнейшымі пірожнымі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.