У ДУА «Яслі-сад в. Паляцкішкі» прайшоў тыдзень на экалагічную тэматыку «Ачысцім планету ад смецця»

Як вядома, чыста не там, дзе прыбіраюць,

а там, дзе не смецяць!

У ДУА «Яслі-сад в. Паляцкішкі»

Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці

прайшоў тыдзень на экалагічную тэматыку

«Ачысцім планету ад смецця»

     Забруджванне планеты смеццем на сённяшні дзень з’яўляецца адной з глабальных экалагічных катастроф. Навукоўцы ўсяго свету займаюцца рашэннем гэтых праблем. На зямлі ляжаць мільярды тон бытавых адходаў. І з кожным годам іх колькасць пастаянна павялічваецца. Выносячы з хаты смецце, мы рэдка задумваемся аб тым, што ж з ім адбываецца далей, якая колькасць часу патрабуецца для таго, каб адходы расклаліся.

     Праблему смецця трэба вырашаць цяпер і пачынаць трэба, перш за ўсё, з сябе. З мэтай звяртання ўвагі на праблему забруджвання навакольнага асяроддзя ў ДзУА «Яслі-сад в. Паляцкішкі» прайшоў тыдзень на экалагічную тэматыку «Ачысцім планету ад смецця». У рамках дадзенага экалагічнага тыдня выхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі паасобнага збору смецця, засвоілі правілы паводзін на вуліцы (не смяціць, выкідаць смецце толькі ў спецыяльныя кантэйнеры і г.д.). Разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі выпусцілі лістоўкі  пра шкоду смецця, памяткі для бацькоў «Што можа зрабіць адзін?».

     У рамках экалагічнага тыдня прайшла акцыя «Збяры макулатуру – захавай жыццё дрэву». Выхаванцы разам з бацькамі актыўна прынялі ўдзел у дадзенай акцыі, па завяршэнні якой дзеці пакінулі лісточкі са сваімі імёнамі на дрэве ў кутку прыроды, як сімвал дапамогі выратаванаму дрэву.

     Для выхаванцаў і іх бацькоў былі арганізаваны конкурсы вырабаў з непрыдатнага матэрыялу «Адходы ў даходы» і «Цуды з газеты» з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы ўтылізацыі і перапрацоўкі ўсіх відаў смецця. Работы адрозніваліся арыгінальнасцю і навізной, адпаведнасцю заяўленай тэматыцы.

     Па заканчэнні экалагічнага тыдня «Ачысцім планету ад смецця» быў праведзены конкурс малюнкаў «Прывядзі у парадак сваю планету!», а таксама выхаванцы разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі навялі парадак на тэрыторыі сваёй дашкольнай установы.

    Чысціня нашай планеты залежыць канкрэтна ад кожнага жыхара планеты. Таму мы з выхаванцамі  запланавалі ў бліжэйшы час пасадзіць дрэва на тэрыторыі нашай дашкольнай установы, разбіць кветкавую клумбу, прыбіраць смецце і сачыць за чысцінёй на тэрыторыі нашай дашкольнай установы.  Толькі тады наша планета стане ўтульнай, чыстай і прыгожай, на якой будзе хацецца жыць!

Жукоўская Надзея Віктараўна

выхавальнік д/а

ДУА «Яслі-сад в. Паляцкішкі»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.