У Канвелішскім НПК прайшоў конкурс крэатыўнасці, артыстызму і прыгажосці – “Міс Вясна-2022”

Вясна – гэта сонейка, кветкі, і, безумоўна, Жаночы дзень – 8 Сакавіка. Напярэдадні свята жанчын і вясны ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” прайшоў конкурс крэатыўнасці, артыстызму і прыгажосці – “Міс Вясна-2022”. Сем канкурсантак 8 – 11 класаў спаборнічалі паміж сабой. Неабходна было прадэманстраваць фантазію, артыстычныя здольнасці, мастацтва дэфеле. Найбольшую цікавасць у гледачоў выклікаў конкурс мадэляў адзення з матэрыялу, што пад рукой (бумага, пакецікі, цырата, рознае іншае “смецце”). Касцюмы атрымаліся сапраўды касмічнымі: “Мелодыя вясны”, “Вербачка”, “Півоня”, “Ландыш”, “Зелень мая” і інш. Перамогу ў нялёгкай барацьбе атрымала вучаніца 11 класа Сафія Кічко, прыз глядацкіх сімпатый дастаўся Сандры Сварабовіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.