У «Нацкай сярэдняй школе» прайшло мерапрыемства «Гэтая служба і цяжкая, і небяспечная», прыурочаная да Дня беларускай міліцыі

4 сакавіка ў «Нацкай сярэдняй школе» прайшло мерапрыемства «Гэтая служба і цяжкая, і небяспечная», прыурочаная да Дня беларускай міліцыі. На мерапрыемства былі запрошаныя госці:  інспектары ДАІ Тункель М.І. і Барташэвіч Я.В., міліцыянер  — канваір, быўшы выпускнік нашай школы, Спецелюн Я.М.. Падчас мерапрыемства вучням было прапанавана прыняць удзел у прававой віктарыне, у якой былі дзве каманды «Артбалет» і  «Рэвальвер». Журы —  нашы госці. Вучні паказалі добрае веданне правоў і абавязкаў, веданне законаў РБ. Перамагла каманда «Арбалет».
Кожны з прысутных гасцей расказаў пра сваю работу, пра тое, дзе можна атрымаць адукацыю, пра фронт абавязкаў служачых унутранных спраў. Дзеці і вядучыя мерапрыемства Спецелюн М.І., Місевіч Ж.І.. задавалі гасцям дадатковыя пытанні, на якія атрымалі адказы. У канцы віктарыны настаўнікі і вучні, адміністрацыя школы павіншавалі міліцыянераў з прафесіянальным святам і падарылі невялікія падарункі на памяць.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.