Фальклорнае свята “Спяваем беларускія калыханкі” у Забалацкім НПК

 

У дашкольнай групе Забалацкага НПК адбылося фальклорнае свята «Спяваем беларускія калыханкі». Падчас свята дашкольнікі гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі калыханкі, удзельнічалі ў розных конкурсах.

Цікава прайшлі рухомыя гульні з лялькай Васілінкай, конкурс з падушкай, сцэнка “Мышка, мышка, дзе была”.

Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікала гульня “Гу-та-та, гу-та-та”.

Спадабалася выступленне дзяўчынак, якія пад аўдыязапіс калыханкі выконвалі «Танец з падушкамі».

Асабліва парадавалі сваімі выступленнямі дзяўчынкі ў конкурсе “Мне падабаецца калыханка!!!”Яны спявалі свае любімыя калыханкі “Апсік, каток па плоце!”, “Хадзіў каток па платку”, “Ах ты, Коцінька, каток”, “Пайшоў каток пад масток”, “Апсік, апсік, каточак”.

За сваё артыстычнае выступленне кожны выхаванец групы атрымаў у падарунак самаробную ляльку, пасля чаго з вялікім задавальненнем спявалі калыханку “Спі сыночак міленькі, спі дачушка мілая»”.

Праведзенае фальклорнае свята дазволіла замацаваць у выхаванцаў уяўленні пра беларускія калыханкі, фарміраваць уменні спяваць на беларускай мове, перадаваць мімікай, жэстамі і рухамі эмацыянальны стан людзей (маці і маленькага дзіцяці).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.