Экалагічная акцыя “Вясну сустракаем – птушак вітаем”

Згодна з планам рэалізацыі праекта “Зялёныя школы”, у ДзУА “Паляцкішскі дзіцячы сад” прайшла акцыя “Вясну сустракаем – птушак вітаем”, у рамках якой быў арганізаваны конкурс на лепшую шпакоўню, вырабленую сумеснымі намаганнямі бацькоў і дзяцей.

На працягу тыдня ва ўсіх ахвочых была магчымасць праявіць свае таленты пры вырабе хатак для птушак. Акцыя прайшла пад дэвізам “Давайце ўсе разам зробім для птушак наваселле!”

Мэтай праведзенай працы было ўсталяванне цеснага супрацоўніцтва з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў, а таксама выхавання ў дзяцей любові да прыроды.

Exif_JPEG_420

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.