Экскурсія ў бібліятэку

Кніга — вялікі цуд і радасць для кожнага чалавека. Яна дапамагае знаёміць дзяцей з навакольным светам, адрозніваць добрыя і

дрэнныя ўчынкі.

Выхаванцы ДУА «Беняконскі дзіцячы сад» наведалі сельскую бібліятэку.

Дашкалят дабразычліва сустрэла бібліятэкар Валянціна Аляксандраўна. Яна расказала аб тым, што бібліятэка — гэта сховішча кніг. Звярнула ўвагу на тое, як акуратна растаўлены кнігі на стэлажах. У кутку адпачынку выхаванцы з захапленнем разглядвалі дзіцячыя кнігі, часопісы.

Дзякуючы экскурсіі дзеці атрымалі пазітыўны настрой і станоўчыя эмоцыі. Дашкаляты з нецярпеннем будуць чакаць, калі стануць чытачамі бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.