06.10.2018 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў Фестываль педагагічных класаў, прымеркаваны да 60-годдзя заснавання педагагічнага факультэта. Удзельнікаў чакалі не толькі творчыя конкурсы, але і займальныя сустрэчы, экскурсія ва ўніверсітэцкі музей.
Паспяхова выступіў на Фестывалі 10 педагагічны клас (капітан Буйноўскіс Віктар, кіраўнік каманды Адамчык Надзея Іванаўна) ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа”, які стаў пераможцам, атрымаў 1 месца.