
I абласны фестываль – конкурс “Фэст народнага танца — 2018
01 снежня 2018 года ў Воранаве прайшоў I абласны фестываль — конкурс “Фэст народнага танца”
Танцавальнай пляцоўкай для 27 гуртоў з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны стала сцэна Воранаўскага гарадскога цэнтра культуры і народнай творчасці. З цеплынёй і павагай сустракалі творчыя калектывы з Гродна, Воранаўскага, Карэлічскага, Смаргонскага, Слонімскага, Мастоўскага, Ваўкавыскага, Навагрудскага, Лідскага раёнаў. Фестываль прымаў і шчыра вітаў творчы калектыў ансамбля песні і танца “Квяты польске” з Рэспублікі Літва.
Воранаўшчына гасцінна прымала ўдзельнікаў I абласнога фэсту народнага танца. Гледачоў і юных танцораў прывіталі і выказалі надзею на адкрыццё новых талентаў старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў А.Я. Ганевіч і начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Т.В. Асмалоўская.
Пераможцамі сталі:
Намінацыя “Народны танец” (10 – 13 гадоў):
I ступень – ансамбль танца «Задорынка», кіраўнік Іваноўская В.Я., ДУА “СШ №7 г.Гродна”;
II ступень – узорны ансамбль танца “Радунскія салавейкі”, харэограф Стацэнка А.А., кіраўнік Габіс Ф.Ф., ДУА “Радунская СШ”, Воранаўскі раён;
III ступень – ансамбль танца “Вясёлка”, кіраўнік Радчанкова Т.М., ДУА “Гімназія г.Смаргоні”.
Намінацыя “Народна — сцэнічны танец” (10 – 13 гадоў):
II ступень – танцавальны калектыў “Праменьчык”, кіраўнік Пуйдак Л.М., ДУА “Лідскі “РЦТДзМ”:
III ступень – узорны ансамбль танца “Свіцязяначка”, кіраўнік Апалонік Г.А., ДУА “Навагрудскі РЦТДзМ”;
III ступень – харэаграфічны калектыў “FLASH”, кіраўнік Андрэева А.А., ДУА “ЦТДзМ “Прамень” г.Гродна”.
Намінацыя “Традыцыйны фальклорны танец” (10 – 13 гадоў):
II ступень – танцавальны калектыў “Рэчанька”, кіраўнік Шэлястовіч І.М., ДУА “Мастоўскі РЦТДзМ”, ДУА “Азёркаўская СШ”, Мастоўскага раёна;
III ступень – танцавальны калектыў “Бліскавічка”, кіраўнік Турук А.Т., ДУА “Слонімскі РЦТДзМ”
Намінацыя “Народны танец” (14 — 18 гадоў):
II ступень – узорны ансамбль танца “Радунскія салавейкі”, кіраўнік Габіс Ф.Ф., ДУА “Радунская СШ”, Воранаўскі раён;
III ступень – узорны ансамбль танца “Свіцязяначка”, кіраўнік Апалонік Г.А., ДУА “Навагрудскі РЦТДзМ”;
Намінацыя “Народна — сцэнічны танец” (14 – 18 гадоў):
I ступень – узорны ансамбль танца “Вярбіначка”, кіраўнік Новікава Т.А., ДУА “Гімназія №5 г.Гродна”;
Намінацыя “Традыцыйны фальклорны танец” (14 – 18 гадоў):
I ступень – калектыў ДУА “Пяляская СШ з навучаннем на літоўскай мове”, кіраўнік Афоніна Альміна”;
II ступень – узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка”, кіраўнік Дудзінская К.В., ДУА “Вучэбна – педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі – сад –СШ”, Смаргонскі раён.
Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў!

