Лета яркае і захапляльнае

У гэтым пераканаліся навучэнцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем “Нашчадкі”, які функцыянуе на базе Паляцкішскай сярэдняй школы.
Тут адпачываюць 20 дзяцей ва ўзросце 11-16 гадоў. Уся дзейнасць дзіцячага калектыву арганізавана ў адпаведнасці з праграмай “Нашчадкі”, рэалізацыя якой адбываецца ў цесным узаемадзеянні з пагранічнай заставай “Драбішуны”, што робіць адпачынак цікавым і карысным.
Выхавацелі сумесна з вучнямі-старшакласнікамі ладзяць цікавыя мерапрыемствы. Кожны дзень лагера тэматычны — “Сімвалы Беларусі”, “Кола гісторыі”, “Спорт — гэта здароўе”, “Дзень патрыёта”. Урачыстая лінейка, прысвечаная сімвалам Беларусі, нагадала школьнікам аб важнасці сімвалаў сваёй краіны. Падчас мерапрыемства вучні, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
У Дзень выратавальніка лагер наведалі супрацоўнікі Воранаўскага РАНС. Яны прадэманстравалі пажарны аўтамабіль, расказалі аб сродках пажаратушэння і аб прафесіі ратавальніка, правялі заняткі па вывучэнні правіл карыстання вогнетушыцелем, дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў ролі ратавальніка, навучалі дзяцей правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях, арганізавалі квэст-гульню “З пункта А ў пункт Б – без здарэнняў”.
Фарміраванню грамадзянскіх якасцей школьнікаў садзейнічалі тэматычныя мерапрыемствы з удзелам пагранічнікаў — квэст-гульня “Дастаў данясенне”, ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, спартыўныя спаборніцтвы “Сільныя і смелыя”, “Цяжка ў вучэнні – лёгка ў баі”, экскурсія на пагранзаставу “Салдат салдату – і сябар, і брат”.
Цікава прайшлі мерапрыемствы -“Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы — дзеці”, “Я люблю Беларусь”, “Вядомыя асобы Беларусі”, “Беларускія народныя гульні”, дыспут “Патрыёт – гэта…”, экскурсія на механічны двор “Паляцкішкі” КСУП э/б “Пагародна”, экскурсія ў горад Гродна.
Падчас лагернай змены ўдзяляецца ўвага прафілактыцы шкодных звычак, фарміраванню культуры здароўя, мерам бяспечных паводзін у надзвычайнай сітуацыі.
Педагогі робяць усё магчымае, каб адпачынак у лагеры стаў для дзяцей запамінальным. Згодна з планам работы лагера “Нашчадкі”, вучняў чакаюць віртуальныя падарожжы па Беларусі, спартыўныя эстафеты, сустрэча з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў.
Іван ГАБІС,
сацыяльны педагог
Паляцкішскай сярэдняй школы,
231377 аг. Паляцкішкі, вул. Міру,5
Воранаўскі раён Гродзенская вобласць.
Тэл. рабочы 8(015)94-41-8-46
Тэл. хатні 8(015)94-44-2-20
Тэл. мабільны 8(029)902-46-48

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.