#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння

Канвелішкі – край легенд і паданняў. У гэтым і пераканаліся вучні Канвелішскага НПК і студэнты ГрДУ 30 чэрвеня 2022 года ў час краязнаўча-лінгвістычнай экспедыцыі па аграгарадку Канвелішкі. Пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Беня Рамуальда Уладзіслававіча падарожнічалі па вуліцах аграгарадка, разгадвалі мясцовыя мікратапонімы, айконімы і дрымонімы. Было цікава даведацца, чаму крыж назвалі Міклашовым, чаму месца ля яго – праклятае, дзе блукае прывід Ганулькі, адкуль пайшла назва хутара Самоткі, чаму вуліца носіць назву Смалінская, дзе жывуць чэрці і чаму яны не любяць жанчын. Словам, было цікава, пазнавальна і страшна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.