Вучні 10-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Канвелішская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “Сапраўдныя гэта сябры”

4 кастрычніка вучні 10-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Канвелішская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “Сапраўдныя гэта сябры”, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай імя А.М.Амур-Санана Рэспублікі Калмыкія (г.Эліста). У сустрэчы прымалі ўдзел беларускі празаік і публіцыст, Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч, паэтэса і празаік Людміла Антонаўна Кебіч, паэт і перакладчык Сафронава Вольга Ігараўна. Спікер паэтычнай сустрэчы Яўгенія Рашэтнікава прадставіла сумесны зборнік беларускіх і калмыцкіх паэтаў “Сапраўдныя гэта сябры”, дзе змешчаны пераклады вершаў з калмыцкай мовы на беларускую, з беларускай – на калмыцкую. Вельмі прыемна, што ў зборніку надрукаваны вершы, перакладзеныя з калмыцкай мовы Трахімчыкам Данілам, вучнем 11 класа, лаўрэатам ІІ ступені міжнароднага паэтычнага конкурсу маладых паэтаў і перакладчыкаў “Берагі дружбы”. Данілу была прадстаўлена магчымасць прачытаць свае вершы-пераклады. Сустрэча была эмацыянальнай, узнёслай і яркай! Рады сяброўству і магчымасці сябе прэзентаваць!
1

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.